Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква адказала Лукашэнку


Прадстаўнік МЗС Расеі выказаў глыбокае засмучэньне з нагоды выказваньняў прэзыдэнта Беларусі пра расейскія СМІ. Аляксандар Лукашэвіч адзначыў, што забарона на іх працу можа толькі нашкодзіць адносінам паміж краінамі.

«Замест сур'ёзнага аналізу цяжкасьцяў, якія сапраўды сёньня перажывае беларускае грамадзтва, міжнароднай сытуацыі, якая склалася вакол Беларусі, і пошуку захадаў для іх пераадоленьня, у Менску вырашылі пайсьці па шляху найменшага супраціву. Натуральна, прасьцей знайсьці вінаватых па-за межамі Беларусі і проста забараніць у гэтай краіне дзейнасьць шэрагу СМІ, -- адзначыў прадстаўнік МЗС Расеі, чые словы зьмешчаныя на афіцыйным сайце МЗС Расеі. -- Але наўрад ці гэта дапаможа стваральнай працы, паляпшэньню атмасфэры расейска-беларускіх дачыненьняў, рэалізацыі нашых важных дамоўленасьцяў. Гэта можа толькі нашкодзіць».

У пятніцу прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра магчымасьць закрыцьця шэрагу замежных СМІ ў Беларусі, і ў першую чаргу расейскіх, абвінаваціўшы іх у нагнятаньні абстаноўкі.
XS
SM
MD
LG