Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьбіраецца ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю самастойна

  • БелаПАН

Пра гэта 27 траўня ў Менску заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Гур'янаў.

"Мы працягваем дыялёг з СГА, рыхтуем шэраг новых дакумэнтаў, якія запытаў сакратарыят СГА",– сказаў Гур'янаў. Ён падкрэсьліў, што Беларусь "не спазьняецца ў гэтым працэсе, як пра гэта кажуць некаторыя замежныя партнэры".

Паводле яго слоў, зроблены значны аб'ем работ па падрыхтоўцы Беларусі да ўступленьня ў СГА. Быў "пэўны момант, калі гэтая праца прыпынілася, алё цяпер яна працягваецца".

Гэты працэс нельга назваць запаволеным на фоне таго, што Расея ўжо блізкая да ўступленьня ў СГА, мяркуе Гур'янаў. Заплянаванае ўступленьне Расеі ў СГА ў цэлым важнае для Мытнага Зьвязу і для партнэраў па гэтым інтэграцыйным утварэньні.

"Усе цудоўна разумеюць, што інтарэсы Мытнага Зьвязу таксама маюць істотную вагу. Пускаць ў СГА аднаго ўдзельніка Мытнага Зьвязу і не пускаць іншых удзельнікаў – гэта было б неразумна. Таму мы спадзяемся, што ўступленьне Расеі ў СГА, калі гэта адбудзецца ў хуткім часе, будзе садзейнічаць найхутчэйшаму ўваходжаньню ў гэтую арганізацыю Беларусі і Казахстану, каб мы на адзінай мытнай тэрыторыі змаглі карыстацца тымі ж умовамі, што існуюць у межах Сусьветнай гандлёвай арганізацыі ", – зазначыў Гур'янаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG