Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся саміт "вялікай васьмёркі"


Усе ўдзельнікі саміту «вялікай васьмёркі», які завяршыўся ў францускім горадзе Давіль, аднадушна асудзілі рэжым лібійскага лідэра Муамара Кадафі. У выніковай заяве гаворыцца, што Кадафі павінен пайсьці ў адстаўку.

Лідэры «вялікай васьмёркі» таксама аднагалосна асудзілі выкарыстаньне сілы супраць дэманстрантаў у Сырыі. Усе ўдзельнікі саміту выказалі гатовасьць аказаць эканамічную падтрымку дэмакратычным рэформам у рэгіёне.
XS
SM
MD
LG