Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія: пратэсты беспрацоўных разагналі гумовымі кулямі


Сутыкненьні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі здарыліся на галоўнай плошчы Барсэлёны. Параненыя больш за 40 чалавек.

Сілы правапарадку ўжылі дубінкі і гумовыя кулі пасьля таго, як некалькі соцень маладзёнаў адмовіліся пакінуць плошчу ў каталёнскім ггорадзе.

Раней гарадзкія ўлады прапанавалі мітынгоўцам сысьці і даць магчымасьць прыбраць сьмецьце, якое назапасілася на плошчы.

Акцыя пратэсту ў Барсэлёне – частка агульнанацыянальнай кампаніі пратэсту супраць карупцыі, росту беспрацоўя і пагаршэньня ўмоваў жыцьця.
XS
SM
MD
LG