Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G-8 абяцае Эгіпту і Тунісу 20 мільярдаў даляраў на дэмакратычныя рэформы


Лідэры краінаў "Вялікай васьмёркі" ў Давілі

Лідэры краінаў "Вялікай васьмёркі" ў Давілі

Міжнародныя фінансавыя агенцтвы могуць выдзеліць 20 мільярдаў даляраў Эгіпту і Тунісу цягам наступных двух год на падтрымку дэмакратычных рэформаў. Пра гэта паведамляецца ў праекце выніковай заяве саміту "Вялікай васьмёркі", які завяршаецца сёньня ў францускім горадзе Давіль.

У саміце бяруць удзел лідэры Вялікай Брытаніі, Канады, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Расеі і ЗША.

У заяве таксама гаворыцца, што кіраўнік Лібіі Муамара Кадафі "павінен сысьці", а сырыйскі рэжым – "спыніць ужываньне сілы і запалохваньня супраць свайго народу".
XS
SM
MD
LG