Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія выдае Младзіча ў Гаагу


Арышт Младзіча – навіна нумар 1 у Босьніі
Арышт Младзіча – навіна нумар 1 у Босьніі
У Бялградзе суд прыняў рашэньне аб экстрадыцыі ў Гаагу былога камандуючага арміі басьнійскіх сэрбаў Раткі Младзіча.

Яго вінавацяць у генацыдзе і масавых забойствах у часе басьнійскай вайны – перадусім, у расправе над амаль васьмю тысячамі мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.

У чацьвер Младзіч, які хаваўся ад правасудзьдзя болей за 15 гадоў, быў арыштаваны на тэрыторыі Сэрбіі.

Прадстаўнікі ЭЗ зазначаюць, што гэтая падзея прыбрала адзін з бар'ераў на шляху далучэньня Сэрбіі ў ЭЗ.
XS
SM
MD
LG