Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: Пакістан не хаваў бін Ладэна


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан
Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан у часе візыту ў Пакістан заявіла, што пакістанскае кіраўніцтва ня ведала аб месцазнаходжаньні Ўсамы бін Ладэна, які хаваўся ў прымесьці сталіцы гэтай краіны.

Клінтан падкрэсьліла, што Ісламабад абяцае знайсьці і пакараць тых, хто дапамагаў лідэру "Аль-Каіды".

Галоўная мэта візыту дэлегацыі ЗША – нармалізацыя дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Ісламабадам, якія сталі напружанымі пасьля апэрацыі амэрыканскага спэцназу 2 траўня ў пакістанскім горадзе Абатабад, у выніку якой быў забіты бін Ладэн.
XS
SM
MD
LG