Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ваколіцах сталіцы Емэну Саны працягваюцца жорсткія сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і байцамі аднаго зь мясцовых плямён.

Як перадаў сёньня тэлеканал "Аль-Арабія", емэнская авіяцыя бамбардавала сёньня лягеры рэспубліканскай гвардыі, якія захапілі паўстанцы.

Раней паведамлялася, што пры штурме лягера быў забіты камандзір гвардзейцаў. У выніку контратакі ўрадавых сілаў загінулі прынамсі 12 паўстанцаў.

Пачынаючы зь лютага ў Емэне працягваюцца антыўрадавыя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха. Апошнімі днямі яны перарасьлі ва ўзброены канфлікт.
XS
SM
MD
LG