Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: Лукашэнка хутка не памякчэе


Пішучы пра турэмныя тэрміны Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, The New York Times прыгадвае словы Аляксандра Лукашэнкі ў Астане, дзе ён сказаў, што не выключае магчымасьці вызваленьня зьняволеных апазыцыянэраў.

«Прысуды былі вынесеныя на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка намякнуў, што ён можа вызваліць сваіх палітычных апанэнтаў. Гэтая заява шырока тлумачылася шматлікімі камэнтатарамі як сыгнал Захаду, што Лукашэнка хоча перамоваў, каб забясьпечыць атрыманьне неадкладна патрэбнай пазыкі. Але прысуды, як здаецца, паказваюць, што цьвёрдая лінія прэзыдэнта хутка не памякчэе».

Пра сувязь прысудаў былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і эканамічнай сытуацыі краіны піша таксама сёньняшняе выданьне The Wall Street Journal:

«Спадар Лукашэнка ў сераду намякнуў на магчымасьць прэзыдэнцкага памілаваньня засуджаных лідэраў апазыцыі, кажучы, што ён ня бачыць сэнсу ў выдаткаваньні грошай на іх зьняволеньне. Аналітыкі кажуць, што спадар Лукашэнка можа разглядаць такія памілаваньні толькі ў зьвязцы з просьбай аб фінансавай дапамозе Захаду, каб стабілізаваць хісткую эканоміку Беларусі».

Газэта адзначае, што перасьлед апазыцыі перакрыў Менску дарогу да пазыкаў Міжнароднага валютнага фонду, а Масква сваю фінансавую дапамогу абумоўлівае продажам беларускай дзяржаўнай маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG