Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абяцае новыя санкцыі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з заявай, у якой асуджае прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і гаворыць пра новыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць беларускіх прадпрыемстваў.

Тэкст заявы:

"Я рашуча асуджаю судовыя выракі і пакараньні кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі Ўладзімеру Няляеву, Андрэю Саньнікаву, Віталю Рымашэскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу. Злучаныя Штаты ўважаюць гэтых кандыдатаў і іншых сьмелых актывістаў і кандыдатаў, якія былі арыштаваныя і абвінавачаныя ў сувязі з разгонам 19 сьнежня – палітычнымі вязьнямі.

Іх суды былі яўна палітычна матываванымі і не адпавядалі самым мінімальным стандартам, якія патрабуюцца ад сумленных і незалежных судовых інстанцыяў, што стала вялікім крокам назад для дэмакратыі ў Беларусі. Мы вітаем шырокі міжнародны кансэнсус што да асуджэньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі і ўраду Беларусі ў гэтым пытаньні.

У адпаведнасьці з нашымі каштоўнасьцямі і прынцыпамі, урад ЗША ўвядзе новыя санкцыі супраць беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, у дадатак да санкцыяў, візавых абмежаваньняў і замарожваньня актываў, абвешчаных 31 студзеня. Гэтыя захады накіраваныя супраць адказных за рэпрэсіі, у прыватнасьці Аляксандра Лукашэнкі, і не накіраваныя супраць народу Беларусі. Мы каардынуем свае дзеяньні зь іншымі ўрадамі, заклапочанымі гэтым пытаньнем, каб праз ужываньне гнуткіх міжнародных санкцыяў прывесьці да адказнасьці беларускіх урадоўцаў, адказных за рэпрэсіўныя дзеяньні. Мы таксама павялічылі нашую дапамогу ў падтрымку дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Мы далучаемся да Эўрапейскага Зьвязу і нашых іншых саюзьнікаў і партнэраў у падтрымцы надзеяў беларускага народу на сучаснае, дэмакратычнае і заможнае грамадзтва ў межах Эўропы".

Гісторыя амэрыканскіх санкцый супраць Менску:


Сьнежань 2004 – Вашынгтон уводзіць візавыя санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асобаў, адказных за фальшаваньне парлямэнцкіх выбараў.

Травень 2006 – Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ўводзіць візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і трох дзясяткаў асобаў з вышэйшага кіраўніцтва Беларусі ды забараняе амэрыканскім грамадзянам і кампаніям мець бізнэсовыя дачыненьні з гэтымі асобамі.

Лістапад 2007 – Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць «Белнафтахіму», замарожваючы яго актывы ў ЗША ды забараняючы амэрыканскім грамадзянам і кампаніям мець бізнэс зь беларускім канцэрнам і яго замежнымі прадстаўніцтвамі. У верасьні 2008 гэтыя санкцыі былі прыпыненыя ў адносінах да двух філіяў «Белнафтахіму» – «Полацак-Шкловалакно» і «Лідзкая лякафарба».

Студзень 2011 – Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пашырае візавыя санкцыі супраць беларускіх афіцыйных асобаў і аднаўляе санкцыі супраць дзьвюх філіяў «Белнафтахіму».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG