Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: Прунскене ня мае права выказвацца ад імя Літвы


Экс-прэм'ер Літвы Казіміра Прунскене
Экс-прэм'ер Літвы Казіміра Прунскене
Экс-прэм'ер Літвы, ачольніца Літоўскай народнай партыі Казіміра Прунскене ня мае права выказвацца ад імя Літвы. Такім чынам МЗС Літвы адрэагаваў на інтэрвію палітыка, якое яна дала расейскім СМІ аб Балтыйскай АЭС, якую плянуецца пабудаваць у Калінінградзкай вобласьці.

У прыватнасьці, яна заявіла, што Вільня зацікаўленая ва ўдзеле ў будаўніцтве і эксплюатацыі названай станцыі.

Раней Казіміра Прунскене станоўча ацаніла правядзеньне леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG