Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды анархістам: да васьмі гадоў турмы


Прысуд агучыла судзьдзя Заводзкога раёну Менску Жана Хвайніцкая.

Ігару Аліневічу — 8 год ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Мікалаю Дзядку — 4 з паловай гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Аляксандру Францкевічу — 3 год калёніі ўзмоцненага рэжыму;
Максіму Веткіну — 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»). Вызвалілі ў залі суду;
Яўгену Сілівончыку — паўтары гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»).


Пасьля сканчэньня працэсу
Максім Веткін (крайні зьлева) выйшаў на волю.
Маці Францкевіча Тацяна.
Маці Аліневіча Валянціна
Аляксандар Дзядок, бацька Мікалая Дзядка.

14.00 Адвакатаў пакуль няма. Працэс затрымліваецца.

На адным з папярэдніх паседжаньняў дзяржаўны абвінаваўца Артур Мірошнік запатрабаваў:

  • Ігару Аліневічу — 9 год пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля;
  • Мікалаю Дзядку — 6 год пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Аляксандру Францкевічу — 5 год пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Максіму Веткіну — 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»);
  • Яўгену Сілівончыку — 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хімія»).


Мікалай Дзядок абвінавачваецца:

  • У арганізацыі шэсьця ля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі ў верасьні 2009 году, праведзенага на знак пратэсту супраць сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў;
  • У нападзе на казыно «Шангры-Ла» ў сьнежні 2009 году;
  • У нападзе на будынак Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі 30 красавіка 2010 году.


Ігар Аліневіч абвінавачваецца:

  • У нападзе на расейскую амбасаду ў Менску ў верасьні 2010 году;
  • У арганізацыі шэсьця ля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі ў верасьні 2009 году;
  • У нападзе на казыно «Шангры-Ла»;
  • У падпале аддзяленьня «Беларусбанка» 31 мая 2010 году;
  • У нападзе на турму на вуліцы Акрэсьціна 6 верасьня 2010 году.


Аляксандар Францкевіч абвінавачваецца:

  • Ва ўдзеле ў шэсьці ля Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі ў верасьні 2009 году;
  • У нападзе на будынак ФПБ;
  • У нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску;
  • Ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкаму;


Максім Веткін абвінавачваецца:

  • У нападзе на амбасаду РФ;
  • У падпале аддзяленьня «Беларусбанку».


Яўген Сілівончык абвінавачваецца:

У нападзе на апорны пункт міліцыі ў Салігорску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG