Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр КНДР наведаў Кітай


Кім Чэн Ір у Кітаі

Кім Чэн Ір у Кітаі

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір вярнуўся дахаты пасьля тыднёвага візыту ў Кітай. Афіцыйнае агенцва КНДР паведамляе, што ў лісьце падзякі прэзыдэнту Кітаю Ху Цзыньтао, лідэр КНДР заявіў, што візыт пацьвердзіў, што двухбаковыя сувязі, "змацаваныя крывёй", будуць працягвацца на пакаленьні наперад.

Аглядальнікі называюць візыт Кім Чэн Іра спробай заручыцца падтрымкай Пэкіну для перадачы ўлады свайму трэцяму сыну Кім Чэн Уну. Кітай – адзіны буйны саюзьнік Пхэньяну.
XS
SM
MD
LG