Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: нечаканы візыт Клінтан


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан прыбыла сёньня ў Ісламабад зь неанансаваным візытам. Паездка Клінтан у Пакістан адбываецца ва ўмовах пагоршаных дачыненьняў паміж дзьвюма краінамі пасьля забойства лідэра “Аль-Каіды” Ўсамы бін Лядэна.

Напярэдадні пры выбуху на паўночным захадзе Пакістану загінулі 32 чалавекі. Адказнасьць за выбух узялі на сябе пакістанскія талібы, заявіўшы, што тым самым помсьцяць за сьмерць бін Лядэна. У Пакістане пасьля забойства лідэра «Аль-Каіды» здарылася ўжо некалькі маштабных тэрактаў.
XS
SM
MD
LG