Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан абвясьціў спэцыяльнага прадстаўніка АБСЭ пэрсонай нон-грата


Кіргізстан забараніў знаходжаньне на сваёй тэрыторыі кіраўніку міжнароднай камісіі, якая расьсьледуе крывавыя міжэтнічныя ў краіне, што здарыліся сутыкненьні мінулым летам.

Сёньняшняя рэзалюцыя кіргіскага парлямэнту была прынятая ў дачыненьні да фінскага палітыка – спэцыяльнага прадстаўніка АБСЭ ў Цэнтральнай Азіі – Кіма Кілюнэна. Дэпутаты абнародавалі заяву, у якой тлумачаць свой крок тым, што справаздача аб леташніх забурэньнях, якую абнародавала камісія Кілюнэна, правакуе міжэтнічную нянавісьць і ставіць пад пагрозу нацыянальную бясьпеку Кіргізстану.

Названая справаздача крытыкуе дзеяньні сілаў бясьпекі ў часе беспарадкаў і сьцьвярджае, што некаторыя вайсковыя афіцэры раздавалі зброю кіргіскім бандам для нападаў на ўзбэкаў.

Міжнародная камісія для расьсьледаваньня міжэтнічных сутыкненьняў у краіне ў чэрвені 2010 году была створаная на просьбу кіргіскага ўраду. У часе згаданых забурэньняў загінулі болей за 470 чалавек, збольшага этнічныя ўзбэкі.
XS
SM
MD
LG