Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Вус: Мы былі гатовыя да прысуду, але да такога тэрміну — не


Яўгенія Вус (фота Нашай Нівы)
Яўгенія Вус (фота Нашай Нівы)
Жонка Дзьмітрыя Вуса Яўгенія ніколі не ўхваляла заняткі мужа палітыкай, хоць і сама дапамагала яму, але прадчуваньні мела нядобрыя.



Соўсь: Ці вы спадзяваліся на справядлівы прысуд? Ці чакалі, што, можа, вызваляць у залі суду?

Яўгенія Вус: Ведаеце, надзея была, але асаблівых ілюзіяў мы ня мелі. То бок, Дзьмітры Іванавіч ішоў на суд і ведаў, што яго пасадзяць. Мы ішлі на суд ужо з сумкамі і рэчамі, мы былі да гэтага гатовыя, але, шчыра кажучы, да такога тэрміну – не.

Соўсь: Ці падтрымлівалі вы мужа, калі ён вылучаўся кандыдатам на прэзыдэнта?

Яўгенія Вус: Мне не падабалася ўся гэтая задума, але Дзіма мне муж, і я заўсёды падтрымаю яго ў любой сытуацыі. Таму я яму сама дапамагала, дапамагала зьбіраць подпісы. Гэта было яго жаданьне, і я яму дапамагала, хоць, шчыра кажучы, прадчуваньні ў мяне на гэты конт былі нядобрыя.

Соўсь: Што вы пасьпелі яму сказаць перад тым, як яго ўзялі пад варту ў судзе? Што ён вам пасьпеў сказаць?

Яўгенія Вус: Яму надзелі наручнікі і павялі, а я выйшла. Я не хацела бачыць яго за кратамі, калі яго завядуць у клетку да астатніх. Назаўтра судзьдзя падпісала мне дазвол на спатканьне зь ім, так што я хачу схадзіць. Можа быць, яшчэ нешта трэба яму перадаць, падтрымаць неяк.

Соўсь: У вас малое дзіця, хто вам дапамагае цяпер?

Яўгенія Вус: Падтрымаць нас, у прынцыпе, няма каму. Я цяпер працую, бізнэс мужа на мне. Бацькі, вядома, дапамагаюць, яны зь дзецьмі сядзяць - і гэта вельмі істотна, бо я цяпер не магу разарвацца і на працу, і на дзяцей. І Дзьмітры Іванавіч, пакуль ішло сьледзтва, быў увесь час у судах, таму мне даводзілася і дзяцей даглядаць, і працаваць. Бацькам, вядома, вялікі дзякуй.

Соўсь: Што можа паўплываць на тое, каб ваш муж хутчэй мог выйсьці на волю?

Яўгенія Вус: Скаргі будзем падаваць усе магчымыя, але гэта нічога ня дасьць. магчыма, нейкі меншы тэрмін выб'ем, але на вызваленьне ўмоўнае альбо поўнае апраўданьне мы нават не разьлічваем, бо ня ў нашай краіне на гэта спадзявацца. Сытуацыя ў краіне такая, што ўлада неўзабаве памяняецца, я спадзяюся, таму наўрад ці ён прасядзіць увесь тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG