Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя – за далучэньне Сэрбіі да ЭЗ


12 ліпеня, 1995 – Младзіч запэўнівае мусульманскіх жыхароў Срэбраніцы, што ім нічога не пагражае. Цягам наступных дзён ваеўнікі Младзіча забілі каля 8 тысяч мужчынаў і хлопчыкаў

12 ліпеня, 1995 – Младзіч запэўнівае мусульманскіх жыхароў Срэбраніцы, што ім нічога не пагражае. Цягам наступных дзён ваеўнікі Младзіча забілі каля 8 тысяч мужчынаў і хлопчыкаў

Эўрапейскі зьвяз павінен ясна прадэманстраваць, што будучыня Сэрбіі – ў далучэньні да ЭЗ. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі на прэсавай канфэрэнцыі ў францускім горадзе Давіль у рамках саміту "Вялікай васьмёркі".

"Францыя жадае, каб Эўразьвяз адрэагаваў на гэтае гістарычнае рашэньне (аб арышце Ратка Младзіча) такім чынам, каб ясна паказаць, што будучыня Сэрбіі заключаецца ў інтэграцыі ў Эўропу. Нельга прымушаць гэтую краіну пастаянна прымаць цяжкія рашэньні, якія часьцяком не прымае яе грамадзтва, а ў той жа час казаць ёй "не, дзьверы (ў ЭЗ) закрытыя", – падкрэсьліў францускі прэзыдэнт.

Младзіч – апошні з буйных ваенных злачынцаў, якія хаваліся ад Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі – быў арыштаваны сёньня ў сваім доме ў Сэрбіі. Яго вінавацяць у масавых забойствах мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе – самым цяжкім ваенным злачынстве ад часоў Другой усясьветнай вайны.

Эўрапейскі Зьвяз патрабаваў арыштаваць і перадаць Младзіча Гааскаму трыбуналу ў якасьці адной з галоўных умоваў пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да Эўрапейскага Зьвязу. Чакаецца, што найбліжэйшым часам Младзіча выдадуць трыбуналу ў Гаазе.
XS
SM
MD
LG