Лінкі ўнівэрсальнага доступу

К.Буланава: Я ганаруся, што ў клетцы сын застаўся чалавекам


Маці Дзьмітрыя Буланава Клаўдзія Буланава
Маці Дзьмітрыя Буланава Клаўдзія Буланава
«Мы два стрыжні і павінны трымацца, бо калі адзін зломіцца, то і другому будзе цяжка», - так казала сыну напярэдадні суду Клаўдзія Буланава. Пасьля прысуду 3 гады турмы Зьмітру Буланаву маці найбольш клапоціць стан здароўя сына.





Буланава:
Мы думалі, што будуць нейкія зьмены, якія дазволяць нашым дзецям атрымаць іншыя прысуды. Мы чакалі, што будуць нейкія новыя павевы, якія дазволяць нам абняць дзяцей. На жаль, гэтага не адбылося. Тое, што я бачыла на пасяджэньні - няўцямная мова судзьдзі, якая чытала сабе пад нос: сказалі, што судзьдзя страціла голас. Маўляў, спачатку былі праблемы зь ціскам, цяпер з голасам. Тое, што сыну далі 3 гады і сказалі, што няма ніякіх супрацьпаказаньняў - гэта кажа аб тым, што яны хаваюць тое, што зь ім зрабілі, калі ўзялі яго з дому, застудзілі і выклікалі паўторную вострую рэўматоідную атаку. Далей - рулетка: 50 на 50 можа быць абвастрэньне хваробы і пры ягоным дыягназе - эндакардыт - сьмяротнасьць складае 21-50 %. Гэта ў добрых клініках.

Соўсь: Як Зьміцер успрыняў прысуд?

Буланава: Мы пасьпелі толькі пераглянуцца. Успрыняў нармальна, ён чакаў гэтага, і ў лісьце мне пісаў, што яўна дадуць 3-3,5 гадоў. Бо нікога не хвалявала ні што казаў адвакат, ні што казаў ён. Ішлі па агульнай схеме, да гэтага і прыйшлі.

Соўсь: А што можа паўплываць на ўлады, каб вашага сына вызвалілі?

Буланава: Тут усё трэба мяняць - тады будзе нармальна працаваць заканадаўства і ўсё астатняе.

Соўсь: Ні вы, ні ваш сын ніколі ня мелі дачыненьня да палітыкі. Як мяняецца ваша стаўленьне цяпер?

Буланава: Абсалютна зьмянілася! Я ўцягваюся ў тое, да чаго ніколі ня мела і нават не хацела мець дачыненьня, Бо заўсёды лічыла, што палітычныя рэчы робяцца не заўсёды сумленна. А цяпер нас гэта закранула, і я міжволі таксама ўцягваюся ў гэта, і разумею, што павінна ўцягнуцца абавязкова, каб выцягнуць сына з гэтай сытуацыі.

Соўсь: Хто вас падтрымлівае ў такой сытуацыі?

Буланава: Мае сябры, зь якімі я сябрую яшчэ са школы, і ў Дзімы ёсьць дзяўчына, якая таксама падтрымлівае і яго, і мяне. Ёсьць сястра, пляменьніца - мае сваякі, я таксама пазнаёмілася з маці, у якіх сыны ў такой жа сытуацыі, і мы ўжо зь імі бліжэйшыя, чым са сваякамі. І калі я пісала хадайніцтва за свайго сына, яго падпісалі каля 70 чалавек з нашага атачэньня, якія прасілі, каб суд быў справядлівым. На жаль, ніхто не прыслухаўся ні да іх, ні да мяне.

Соўсь: Каб была цяпер магчымасьць у Зьмітра пачуць вас, што б вы яму сказалі?

Буланава: Я яму напісала гэта раней. Я сказала: "Сын, я адчуваю гонар за цябе, што ў клетцы, у якую цябе пасадзілі пад замок, як зьвера, ты застаўся чалавекам."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG