Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Бузэк: Статкевіча і Вуса трэба падтрымліваць, а не асуджваць


У заяве ў сувязі з прысудамі Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк сказаў:

“Прысуды Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу -- апазыцыйным кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі -- паказваюць несправядлівасьць судовай сыстэмы ў Беларусі. Гэтыя лідэры апазыцыі павінны быць падтрыманыя, а не асуджаныя. Яны выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Яны выступаюць супраць Беларусі, у якой улада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека і яго рэжыму.

Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і вязьняў сумленьня. Эўрапейскі парлямэнт заўсёды стаіць на баку беларускага народу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG