Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці адрэагуе Лаўроў у Менску на заявы Лукашэнкі?


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў мае наведаць Менск 31 траўня. Як паведамляе Інтэрфакс, ён возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў АДКБ. Мяркуецца, што, апроч пытаньняў умацаваньня і падвышэньня эфэктыўнасьці гэтай арганізацыі, будуць закранутыя актуальныя праблемы ўсясьветнай і рэгіянальнай палітыкі.

У гэтым зьвязку цікавасьць экспэртаў выклікае той факт, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка зьедліва выказаўся на адрас Сяргея Лаўрова, зь якога, словамі кіраўніка Беларусі, ён толькі сьмяецца, як толькі чуе разважаньні расейскага міністра пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі: «Ціск ідзе з усіх бакоў, раптам задэмакратызавалася кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Заявы чую Лаўрова пра захаваньне ці то правоў чалавека, ці то дэмакратыі. Сяджу і думаю: хто б гаварыў...».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG