Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратку Младзіча будзе судзіць міжнародны трыбунал


Ратка Младзіч
Ратка Младзіч
Сэрбcкія ўлады сёньня арыштавалі генэрала Ратку Младзіча, былога камандзіра арміі басьнійскіх сэрбаў. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што Младзіч будзе перададзены ў рукі Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе.

Младзіч – апошні з буйных ваенных злачынцаў, якія хаваліся ад Міжнароднага трыбуналу. Ён абвінавачваецца ў масавых забойствах мусульманаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе – самым цяжкім ваенным злачынстве ад часоў Другой сусьветнай вайны.

У ліпені 1995 году, калі сэрбскія сілы ўзялі Срэбраніцу, Младзіч запэўніў тысячы басьнійскіх мусульманаў, што яны будуць у бясьпецы. Захаваўся архіўны запіс голасу Младзіча, які сказаў тады мусульманам у Срэбраніцы, што ніхто іх ня будзе чапаць:

“Нічога ня бойцеся. Спакойна. Няхай жанчыны і дзеці едуць першыя. Тут
Пасьля гэтага запэўніваньня ў Срэбраніцы было забіта 7 тысяч чалавек.

будзе трыццаць аўтобусаў. Мы завязем вас у Кладань. Ня бойцеся. Ніхто нічога вам ня зробіць”.

Тыдзень пасьля гэтага запэўніваньня ў Срэбраніцы было забіта 7 тысяч чалавек.

Паводле Гааскага трыбуналу, калі аўтобусы забралі срэбраніцкіх жанчынаў, мужчыны і падлеткі былі сагнаныя ў адно месца, і сэрбы пачалі іх расстрэльваць. Расстрэламі кіраваў Ратка Младзіч.

Младзіч таксама кіраваў чатырохгадовай блякадай Сараева (1992-1996), у якой загінула каля 12 тысяч цывільных жыхароў, а 50 тысяч было паранена.

Пасьля заканчэньня вайны ў Босьніі Младзіч зьбег у Бялград, пад ахову прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча. Час ад часу яго бачылі ў дарагіх рэстаранах і на футбольных матчах.

Пасьля арышту Мілошавіча ў 2001 годзе, Младзіч зьнік з публічнага жыцьця.

У 2006 годзе Эўрапейская камісія патрабавала арыштаваць і перадаць Младзіча Гааскаму трыбуналу, паставіўшы гэтае патрабаваньне як галоўную ўмову пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да Эўрапейскага Зьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG