Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэліся прэзыдэнты ЗША і Расеі


Агульная задача Злучаных Штатаў і Расеі – выпрацаваць сумесны падыход да разгортваньня амэрыканскай супрацьракетнай абароны ў Эўропе. Такую заяву зрабіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама пасьля перамоваў з расейскім лідэрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым у кулюарах саміту «вялікай васьмёркі», што распачаў працу ў францускім горадзе Давіль. Мядзьведзеў са свайго боку адзначыў, што ўсясьветны стратэгічны балянс палепшыўся з тых часоў, як Расея і ЗША падпісалі новую дамову аб стратэгічных наступальных узбраеньнях.

Апошнім часам прэзыдэнт Расеі выступае з усё больш рэзкай крытыкай плянаў ЗША ў разгортваньні супрацьракетнай абароны ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. На ягоную думку, гэта можа справакаваць новую гонку ўзбраеньняў.
XS
SM
MD
LG