Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея купіць у Францыі 4 "Містралі"


Францускі гелікоптэраносец "Містраль"

Францускі гелікоптэраносец "Містраль"

Расея і Францыя дасягнулі канчатковага пагадненьня пра пастаўку расейскаму флёту чатырох гелікоптэраносцаў клясы «Містраль». Пра гэта заявілі сёньня на сумеcнай прэсавай канфэрэнцыі ў францускім горадзе Давіль прэзыдэнты дзьвюх краінаў – Дзьмітры Мядзьведзеў і Нікаля Сарказі. Аб'ём зьдзелкі не называецца. Раней называлася сума ў паўтара мільярда эўра.

Кожны з караблёў клясы «Містраль» здольны несьці да 16 гелікоптэраў і вялікую колькасьць адзінак бронетэхнікі.
XS
SM
MD
LG