Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі пачалі судзіць апазыцыянэраў


Якія вынікі акцыі пратэсту грузінскай апазыцыі, якая пачалася ў мінулыя выходныя? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.

Ліклікадзэ: Быў разагнаны мітынг, які пачаўся ў 12 гадзін ночы, як толькі наступіла 26 траўня. Гэтаму папярэднічаў візыт прадстаўнікоў мэрыі і паліцыі да ўдзельнікаў мітынгу. Яны заявілі, што скончыўся дазвол на правядзеньне мітынгу і дэманстранты павінны вызваліць плошчу, паколькі там 26 траўня адбудзецца сьвяткаваньне і парад. Было сказана, што яны могуць мітынгаваць у іншых месцах гораду.

Апазыцыя не пагадзілася і спэцназ паліцыі пачаў ачышчаць плошчу.
Паводле ацэнак некаторых грузінскіх праваабарончых арганізацый,
Былі выкарыстаныя гумовыя кулі, паліцыя зьбівала людзей, якія ляжалі на асфальце са зьвязанымі рукамі.

паліцыя ужыла непрапарцыйную сілу, былі выкарыстаныя гумовыя кулі, паліцыя зьбівала людзей, якія ляжалі на асфальце са зьвязанымі рукамі. Некалькі дзесяткаў чалавек параненыя і што самае сумнае – загінулі два чалавекі. Па зьвестках паліцыі, іх зьбілі машыны з аўтамабільнага картэжу лідэра апазыцыі Ніно Бурджанадзэ.

Дракахруст: А колькі людзей там было?

Ліклікадзэ: Было цяжка вызначыць, бо ўвесь час ішоў дождж. Але некалькі сотняў. Яны былі ўзброеныя плястмасавымі дубінкамі. Паводле грузінскага афіцыёзу, яны выкарыстоўвалі камні і кактэйлі Молатава. Але гэта паводле МУС.

Два чалавекі загінулі ў часе разгону мітынгу ў Тбілісі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00
Наўпроставы лінк



Дракахруст: Колькі удзельнікаў апазыцыйнай акцыі былі арыштаваныя? Ці будуць яны прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, як тое адбылося з удзельнікамі беларускай акцыі пратэсту 19 сьнежня летась?
Сёньня засядае гарадзкі суд Тбілісі. Па апошніх зьвестках, затрыманых прысуджаюць да ўмоўных пакараньняў, штрафы і арышты на 30 ці 50 дзён.

Ліклікадзэ: Было арыштавана некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку адзін зь лідэраў апазыцыі Цімур Шашыяшвілі, былы губэрнатар Імэрэціі, і чэмпіён сьвету па барацьбе Лука Куртанідзэ. Сёньня засядае гарадзкі суд Тбілісі. Па апошніх зьвестках, затрыманых прысуджаюць да ўмоўных пакараньняў, штрафы і арышты на 30 ці 50 дзён. Ці ёсьць крымінальная пэрспэктыва? Прэзыдэнт Саакашвілі заявіў сёньня падчас параду, што арганізатары мітынгу дзейнічалі паводле маскоўскага сцэнару, МУС абнародаваў запіс тэлефоннай размовы паміж Бурджанадзэ і яе сынам, дзе яна кажа, што трэба, каб пралілася кроў, каб нешта атрымалася. Гэта наводзіць на думку, што можа быць і крымінальны перасьлед.

Дракахруст: Ці магчымы другі раўнд акцыяў пратэсту? Апазыцыя абяцала, што сарве сёньняшні парад.

Ліклікадзэ: Парад адбыўся, ён быў даволі маштабны. Што да плянаў апазыцыі, то калі прыгадаць досьвед 2007 году, калі таксама быў разагнаны мітынг, то апазыцыі патрэбны вялікі час, каб ачуняць.

Дракахруст: Аляксандар Лукашэнка сёньня накіраваў цёплыя віншаваньні Міхаілу Саакашвілі зь Днём незалежнасьці. Ці можна чакаць далейшага збліжэньня паміж Менскам і Тбілісі?

Ліклікадзэ: Віншаваньні Саакашвілі атрымаў і ад іншы кіраўнікоў дзяржаваў. Але тое, што ў 2009-2010 гадах паміж Міхаілам Саакашвілі і прэзыдэнтам Беларусі склаліся цёплыя адносіны, гэта праўда. Пасьля вельмі спрэчнай выбарчай кампаніі ў Беларусі ў 2010 годзе Саакашвілі адным зь першых павіншаваў Лукашэнку зь перамогай. Так што паміж гэтымі лідэрамі вельмі сяброўскія адносіны. Хаця пасьля таго, як Захад увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, Саакашвілі пазьбягае публічна казаць пра дачыненьні зь беларускім лідэрам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG