Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня неспакою


Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць эканамічны крызіс, афіцыйную дэвальвацыю і чэргі па тавары ды валюту.

Саўка ды Грышка: Песьня неспакою
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:31 0:00
Наўпроставы лінк


Саўка:
У очарадзі дліньненькай
Стаяў за халадзільнікам
Нядаўна цэлы дзень я.
Яшчэ два целевізара,
Бянзіну дзьве каністры, і
Закончыліся дзеньгі.

Грышка:
Нас харчавалі казкамі,
Стабільнасьцямі ўсякімі,
Дзяржавай для народа…
Цяпер жа ўсе мы ўбачылі
Ўлады адназначную,
Сапраўдную прыроду.

Саўка:
Ну, как жа так случылася?
Ведзь была жа стабільна ўсё,
Ўлыбаўся Пётр Пятровіч…
І вот мы не ўлыбаемся,
Прыйшла к нам дэвальвацыя…
Пятровіч, што ж ты робіш?!

Грышка:
Урад штогод нас радаваў
Канцэртамі, парадамі,
Салютам-фэйрвэркам…
А кошты гэтых радасьцяў
Мільярдамі складаліся
Па самых сьціплых мерках.

Саўка:
Народ саўсем валнуецца –
Ну, гдзе ж ана, валюта ўся?
Растуць ужасна цэны!
У нашэм учрэждзеніі
Ўсе ў сільнам вазбуждзеніі.
І дажэ афіцэры.

Грышка:
Брахаць па тэлевізары
Ў самых хамскіх выразах,
Сьпяваць тупыя песьні –
То справа не складаная,
А працаваць стваральна вы
Ня ўмееце, хоць трэсьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG