Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыўся саміт "вялікай васьмёркі"


Жазэ Мануэль Барозу прамаўляе на прэсавай канфэрэнцыі ў Давілі
Жазэ Мануэль Барозу прамаўляе на прэсавай канфэрэнцыі ў Давілі
У францускім горадзе Давіль сёньня адкрыўся саміт «вялікай васьмёркі». У цэнтры абмеркаваньня – канфлікт у Лібіі, сытуацыя ў іншых краінах Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу. Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на прэсавай канфэрэнцыі перад пачаткам перамоваў заявіў: «Мы хочам аказаць моцную і канкрэтную падтрымку пераменам на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Мы павінны быць на баку тых, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю».

У «вялікую васьмёрку» -- групу найбольш разьвітых краінаў сьвету – уваходзяць Вялікая Брытанія, ЗША, Італія, Канада, Нямеччына, Францыя, Японія і Расея.
XS
SM
MD
LG