Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія: Ратка Младзіч арыштаваны


Ратка Младзіч

Ратка Младзіч

У Сэрбіі арыштаваны былы камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Паведамленьне сэрбскага радыё Б-92 пацьвердзіў прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч.

Младзіч – апошні з буйных ваенных злачынцаў, якія хаваліся ад Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі. У 1995 годзе Ратка Младзіч быў абвінавачаны ў масавых забойствах мусульманаў у Срэбраніцы – самым цяжкім ваенным злачынстве ад часоў Другой усясьветнай вайны.

Эўрапейскі Зьвяз патрабаваў арыштаваць і перадаць Младзіча Гааскаму трыбуналу ў якасьці адной з галоўных умоваў пачатку перамоваў аб далучэньні Сэрбіі да Эўрапейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG