Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе сёньня дзясяткі тысяч прыхільнікаў радыкальнага шыіцкага лідэра Мактады ас-Садра выйшлі на акцыю пратэсту супраць прысутнасьці ў Іраку войскаў ЗША. Раней ас-Садр, блёк якога ўваходзіць у кіроўную ў Іраку кааліцыю, абяцаў аднавіць узброеную барацьбу, калі амэрыканскія вайскоўцы не пакінуць краіну да прызначанага тэрміну – канца гэтага году. Прэм'ер-міністар Іраку Нуры аль-Малікі, аднак, заклікаў на днях ірацкіх палітыкаў пагадзіцца з падаўжэньнем тэрміну знаходжаньня амэрыканскіх войскаў.

У Іраку цяпер застаюцца 46 тысяч вайскоўцаў ЗША. Яны займаюцца пераважна падрыхтоўкай ірацкіх сілаў бясьпекі.
XS
SM
MD
LG