Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“The New York Times”: Беларускі лідэр можа вызваліць сваіх канкурэнтаў у абмен на дапамогу


На фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу ў Беларусі, аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што можа вызваліць з турмы палітычных канкурэнтаў. Ён падае сыгнал, што можа быць гатовы заключыць зьдзелку з заходнімі ўрадамі ў абмен на фінансавую падтрымку, – піша ў “The New York Times” Майкл Швірц.

Да гэтага часу сп-р Лукашэнка адкрыта зьдзекаваўся з патрабаваньняў Злучаных Штатаў і Эўразьвязу вызваліць каля двух дзясяткаў апазыцыянэраў, якія былі пасаджаныя ў турму за ўдзел у вялікай акцыі пратэсту супраць перамогі прэзыдэнта на фальшаваных выбарах летась.

Але цяпер беларуская эканоміка апынулася ў свабодным падзеньні. Рэзэрвы ў замежнай валюце скарачаюцца, а цэны растуць. Беларускі рубель, які ўжо патаньнеў з пачатку году, на гэтым тыдні быў дэвальваваны на дадатковыя 36%, і многія эканамісты кажуць, што ён можа абваліцца і ніжэй.

Неабходныя буйная замежная дапамога, кажуць эканамісты, але 3 мільярды даляраў крэдыту, якія прапануе Расея, будуць дадзеныя не адразу, і ў любым выпадку гэтага недастаткова.

Такім чынам, застаецца спадзявацца толькі на Захад.

"Яны ўсё яшчэ крычыць: "Вызваліце палітычных зьняволеных", сказаў сп-р Лукашэнка ў сераду, спасылаючыся на заходніх прадстаўнікоў. "Мы, магчыма, вызвалім іх, Няма чаго дзяржаўныя грошы марнаваць у турме, праядаць хлеб ".

Заходнія чыноўнікі прапанавалі не рэагаваць імгненна на заявы сп-ра Лукашэнкі, якія інтэрпрэтуюцца як прыкмета таго, што прэзыдэнт можа быць гатовы зьмякчыць сваю жорсткую пазыцыю.

"Гэта сыгнал, што наш урад зараз адкрыты для зьдзелкі", – кажа Сяргей Чалы, незалежны эканаміст зь Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG