Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пры разгоне мітынгу апазыцыі загінулі 2 чалавекі


Пры разгоне мітынгу апазыцыі ля будынку парлямэнту ў Тбілісі загінулі два чалавекі, улучна з паліцыянтам, якога зьбіў аўтамабіль. Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Грузіі. Разгон адбыўся сёньня ўначы. Паліцыя выкарыстала супраць некалькіх сотняў пратэстоўцаў сьлезацечны газ.

Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Шата Ўціяшвілі заявіў, што загінулы міліцыянт быў зьбіты адным з аўтамабіляў, на якім пакідалі месца пратэсту апазыцыянэры. У адным з аўтамабіляў была лідэр апазыцыі Ніно Бурджанадзэ. Паводле Ўціяшвілі, і памерлы 54-гадовы мужчына патрапіў пад колы таго ж аўтамабільнага картэжу. Паводле дадзеных МУС, 37 чалавек былі параненыя, сярод якіх - 28 пратэстоўцаў, 8 паліцыянтаў і журналіст.

У сваю чаргу апазыцыя абвінавачвае паліцыю за празьмернае выкарыстаньне сілы. Ніно Бурджанадзэ ў заяве для журналістаў назвала разгон мітынгу «карнай апэрацыяй». Паводле апазыцыі, дзясяткі чалавек былі затрыманыя.

Акцыі апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі доўжыліся пяць дзён. Напярэдадні Дня незалежнасьці апазыцыя засталася на ноч на плошчы, дзе мае сёньня адбыцца вайсковы парад. Апазыцыя абвінвачвае 43-гадовага празаходняга прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі ў манапалізацыі ўлады пасьля «рэвалюцыі ружаў» 2003 году.

Лукашэнка павіншаваў Саакашвілі з Днём незалежнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG