Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНР: выбухі ля будынка адміністрацыі


У горадзе Фучжоў на ўсходзе Кітаю ў выніку трох выбухаў ля будынкаў мясцовай адміністрацыі 2 чалавекі загінулі, параненыя як найменей 6 чалавек. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Сіньхуа» паведамляе, што выбухі адбыліся практычна адначасна. Акалічнасьці высьвятляюцца.

Паводле дадзеных кітайскіх СМІ, падазраецца мясцовы фэрмэр, які дзейнічаў з пачуцьця помсты пасьля нядаўняга канфлікту з уладамі. Распачатая крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG