Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Строс-Кан перабраўся на Мангэтан


Дамінік Строс-Кан
Дамінік Строс-Кан
Былы кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан, што знаходзіцца пад дамовым арыштам у Нью-Ёрку, перабраўся на новае месца жыхарства, дзе ён будзе чакаць пачатку судовага працэсу.

У сераду Строс-Кана перавезьлі з кватэры ў шматпавярховым доме ў аднакватэрны дом на Мангэтане. Паведамляецца, што цяпер экс-кіраўнік МВФ будзе жыць значна бліжэй да будынку суду.

Строс-Кана, абвінавачанага ў спробе згвалтаваньня пакаёўкі нью-ёрскага гатэлю, адпусьцілі з турмы пад заклад з мільёна даляраў. Сваю віну Строс-Кан адмаўляе.
XS
SM
MD
LG