Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН разглядае рэзалюцыю аб Сырыі


Прадстаўнікі эўрапейскіх дзяржаваў у ААН разглядаюць праект рэзалюцыі, што асуджае сырыйскія ўлады за здушэньне маніфэстацыяў пратэсту.

Як падаюць заходнія агенцтвы, спасылаючыся на дыпляматаў у Нью-Ёрку, Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына і Партугалія накіравалі тэкст праекту рэзалюцыі ўсім 15-ці чальцам Рады бясьпекі ААН.

Мінулага тыдня эўрапейскія краіны, падтрыманыя Злучанымі Штатамі, спрабавалі дамагчыся ад Рады бясьпекі заявы з асуджэньнем уладаў Сырыі. Аднак супраць такога кроку выступіла Расея, а Кітай і Індыя заклікалі да пошуку мірнага разьвязаньня крызісу, не асудзўшы пры гэтым рэпрэсіўных захадаў рэжыму Башара Асада.
XS
SM
MD
LG