Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Емэну працягваюцца баі


У Емэне ў сувязі зь несьціханымі ўзброенымі сутычкамі ўлады зачынілі галоўны сталічны аэрапорт.

У ноч на чацвер у Сане былі чуваць моцныя выбухі. Паведамляецца, што некалькі адміністрацыйных будынкаў у горадзе захапілі прыхільнікі ўплывовага мясцовага лідэра Садыка аль-Ахмара, які выступае за адстаўку шматгадовага прэзідэнта Емэну Алі Абдулы Салеха.

Жорсткія сутыкненьні, ахвярамі якіх сталі ўжо больш як 40 чалавек, пачаліся ў панядзелак. Усплёску гвалту папярэднічала чарговая адмова Салеха падпісаць пагадненьне з апазыцыяй аб сыходзе з прэзыдэнцкай пасады ў абмен на гарантыі асабістай бясьпекі.

Як цьвярдзяць відавочцы, сотні жыхароў пакінулі Сану, ратуючыся ад гвалту.
XS
SM
MD
LG