Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі стартуе саміт васьмёркі


У францускім горадзе Давіль сёньня пачынаецца двухдзённы саміт “вялікай васьмёркі”.

Удзельнікі сустрэчы, як чакаецца, ухваляць выдзяленьне шматмільярднай фінансавай дапамогі Тунісу і Эгіпту, дзе сёлета ў выніку масавых пратэстаў былі скінутыя аўтакратычныя рэжымы. На саміце будзе абмяркоўвацца і праект пагадненьня аб захадах для падтрыманьня іншых краінаў Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу, дзе апазыцыя дабіваецца дэмакратычных рэформаў.

На сустрэчы ў Давілі чакаюцца таксама дэбаты ў пытаньні аб новым кіраўніку Міжнароднага валютнага фонду, які мае зьмяніць Дамініка Строс-Кана, што пайшоў у адстаўку пасьля арышту ў ЗША.
XS
SM
MD
LG