Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы НАТО бамбардуюць Трыпалі


Неба над Трыпалі ў часе начных авіяўдараў

Неба над Трыпалі ў часе начных авіяўдараў

Сілы НАТО працягвалі ўначы наносіць удары па аб’ектах у Трыпалі.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла, што авіяналёты нанесьлі “чалавечыя і матэрыяльныя страты”, аднак пры гэтым не падало канкрэтных дэталяў.

Бамбаваньне Трыпалі авіяцыяй НАТО працягвалася трэцюю ноч запар. Авіяўдары наносяцца пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама папярэдзіў Муамара Кадафі, што ціск, скіраваны на тое, каб вымусіць лібійскага кіраўніка сысьці, ня будзе слабнуць.
XS
SM
MD
LG