Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі разагналі дэманстрантаў


Разгон дэманстрантаў у Тбілісі
Разгон дэманстрантаў у Тбілісі
Паліцыя ў Тбілісі разагнала ў ноч на чацьвер акцыю пратэсту ля будынку грузінскага парлямэнту. Яе ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі.

Паліцыянты ўжылі пры разгоне вадамёты і сьлезацечны газ. Дзясяткі дэманстрантаў арыштаваныя. Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла пра гібель аднаго і раненьне ня менш як 18 паліцыянтаў. Паводле прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі, супрацоўнік праваахоўчых органаў загінуў пад коламі адной з машынаў, на якіх зь месца падзеяў ад’яжджалі арганізатары акцыі пратэсту.

Цяпер на праспэкце Руставэлі ў грузінскай сталіцы рыхтуюцца да вайсковага параду з нагоды Дня Незалежнасьці. У апошнія дні лідэры апазыцыі заяўлялі, што дэманстранты маюць намер заставацца ў цэнтры Тбілісі, каб перашкодзіць правядзеньню параду, які мае прымаць прэзыдэнт Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG