Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў заявіў, што дзеяньні чалавека, які ўмяшаўся ў канфлікт паміж пасажырамі і кандуктарам, падпадаюць пад катэгорыю правапарушэньня, і інцыдэнту на прыпынку ў Менску «будзе дадзеная прававая ацэнка».

Ігар Яўсееў заяўляе, што па факце інцыдэнту на прыпынку ў Менску праводзіцца праверка, апытваюцца сьведкі і ўдзельнікі. Матэрыялы будуць перададзеныя ў пракуратуру і суд Цэнтральнага раёну.

У сераду ў аўтобусе № 38, які ідзе па Нямізе, пасажыр адмовіўся плаціць за праезд, іншы пасажыр уступіўся за яго. Кандуктар зьвярнуўся па дапамогу да міліцыянта, які ехаў у аўтобусе. Пачалася патасоўка. Безьбілетнік «пад шумок» уцёк, заступніка затрымалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG