Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама выступіў у брытанскім парлямэнце


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што хуткі эканамічны рост Кітаю, Індыі і Бразыліі не азначае, што наступіць закат Эўропы і Злучаных Штатаў. У сваім выступе ў брытанскім парлямэнце Абама назваў цяперашні час часам лідэрства Эўропы і ЗША. У другі дзень візыту ў Вялікую Брытанію амэрыканскі лідэр сустрэўся таксама з прэм'ер-міністрам Дэвідам Кэмеранам. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі яны выказаліся пра гатовасьць дапамагаць тым арабскім краінам, якія жадаюць дэмакратычных рэформаў.

На перамовах у Лёндане абмяркоўваліся найперш міжнародныя праблемы. Абама і Кэмеран зноў заклікалі да адстаўкі Муамара Кадафі, выказаліся за працяг ізраільска-палестынскіх мірных перамоваў, а таксама за прыцягненьня ў працэс нацыянальнага замірэньня ў Аўганістане памяркоўных талібаў.
XS
SM
MD
LG