Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень пераменная воблачнасьць, тэмпэратура +15-+17 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, суд Ленінскага раёну (вул. Сямашкі, 33), прысуд былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, а таксама ўдзельнікам падзей 19 сьнежня Андрэю Пазьняку, Аляксандру Класкоўскаму, Аляксандру Квяткевічу, Арцёму Грыбкову і Дзьмітрыю Буланаву

Абвяшчэньне прысуду – з 14 гадзін.

Менск, брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных, МЗС Беларусі (вул. Леніна, 19, пачатак у 11:00).

Менск, офіс Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (вул. Кульман, 4), прэсавая канфэрэнцыя ініцыятыўнай групы па арганізацыі Ўсебеларускага Народнага сходу і Народнага маршу за сацыяльныя правы, справядлівасьць і свабоду. Пачатак у 11.00.

Менск, офіс руху "За Свабоду" (пр. Незалежнасьці, 80-73), прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная прэзэнтацыі кампаніі "Народная праграма", пры ўдзеле экспэртаў - Дзяніса Мельянцова, Юрыя Чавусава, Андрэя Ягорава, Алеся Лагвінца, Ігоря Лялькова. Пра "Народную праграму" раскажа яе каардынатар - намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч. Пачатак у 11.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Давіль, Францыя, Саміт «вялікай васьмёркі»

Кіеў, Візыт ва Ўкраіну прэзыдэнта ПАРЭ Меўлута Савусаглу і генэральнага сакратара Рады Эўропы Торб'ёрна Ягланда.

Бэлград/Прышціна, візыт кіраўнічкі зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан у Сэрбію і Косава.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1865: Капітуляцыя апошніх частак арміі Поўдня пад кіраўніцтвам генэрала Сьміта, канец Грамадзянскай вайны ў ЗША

1926: Пачатак дзейнасьці ў БССР літаратурнага аб’яднаньня "Узвышша"

1991: У Грузіі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх атрымаў перамогу Зьвіяд Гамсахурдзіа

1996: Адбылася цырымоніі зьняцьця мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй

Нарадзіліся:

1909: Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзеяч (пам. 1988)

1958: Віктар Шэйман, беларускі дзяржаўны дзеяч

Памёрлі:

1863: Генрых Дмахоўскі, скульптар, удзельнік паўстаньняў 1830-1831 і 1863-1864 гг.

1876: Францішак Палацкі, чэскі гісторык, заснавальнік чэскага нацыяналізму (нар. 1798)

1976: Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф (нар. 1889)

1977: Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст (нар. 1890)


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Гаяна, Грузія – Дзень незалежнасьці

МІНУС 365:


Пасьля 1-га ліпеня мыта на аўтамабілі ня зьменіцца

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Чалавек не гаспадар існага. Чалавек -- пастыр быцьця

Марцін Хайдэгер
XS
SM
MD
LG