Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: галасы Менску мяняюць эпоху


Эўразьвяз будзе больш шчыльна ўвязваць удзяленьне дапамогі суседнім краінам зь іх дынамікай у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў.

У сёньняшняй заяве Эўракамісіі адзначаецца, што праграмы фінансавай дапамогі ў рамках "Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва" будуць рэалізавацца з улікам такіх чыньнікаў, як наяўнасьць у краінах-рэцыпіентах сумленных выбараў, незалежных судоў і свабоднай прэсы.

Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Вільям Хэйг патлумачыў абвешчаныя зьмены патрэбай у "палітыцы, якая ўважае на эпахальныя зьмены, што адбываюцца ў эўрапейскім суседзтве і падтрымлівае галасы, што патрабуюць дэмакратыі ды рэформаў, якія мы чулі ад плошчы Тагрыр у Эгіпце — да Менску ў Беларусі".

Камісія прапануе павялічыць бюджэт гэтых праграмаў на пэрыяд да 2013 году да 1,24 мільярдаў эўра - да 7 мільярдаў.

У Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва ўдзельнічаюць 16 краін былога СССР, Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.

Фінансавая дапамога ў межах праграмы “Эўрапейская палітыка добрасуседзтва” скіраваная на правядзеньне палітычных і эканамічных рэформаў, паляпшэньне якасьці кіраваньня, праграмы адаптацыі краін да стандартаў ЭЗ.

Беларусь, у адрозьненьні ад іншых пяці краін – сябраў праграмы «Ўсходняе партнэрства», ня ўдзельнічае ў праграме “Эўрапейская палітыка добрасуседзтва”, таму фінансавая допамога ёй у межах гэтай праграмы не прадугледжаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG