Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тбілісі: пратэстоўцы застаюцца на ноч


Ініцыятарка пратэстаў экс-сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ

Ініцыятарка пратэстаў экс-сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ

У Тбілісі прыхільнікі апазыцыйнага "Народнага сходу" зьбіраюцца застацца на ноч на праспэкце Руставэлі перад будынкам парлямэнту Грузіі, дзе 26 траўня павінен адбыцца вайсковы парад з нагоды Дня незалежнасьці. Пра гэта заявіла адна зь лідэраў "Народнага сходу", экс-сьпікер парлямэнту Ніно Бурджанадзэ.

Цяпер перад будынку парлямэнту праходзіць мітынг, у якім бяруць удзел больш за тры тысячы чалавек, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Лідэры "Народнага сходу" занялі трыбуну, падрыхтаваную для параду.

Акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі Саакашвілі праходзяць у Грузіі з 21 сакавіка.
XS
SM
MD
LG