Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вызваліць Лукашэнка палітвязьняў?


На магчымасьць гэтага кіраўнік Беларусі намякнуў, выступаючы ў сталіцы Казахстану Астане, у Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.

Якое значэньне мае гэтая заява, пра што яна сьведчыць? На гэтае пытаньне адказваюць Аляксандар Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, і Юры Чавусаў, палітоляг, сябра Сойму партыі БНФ.

Ярашук: Гэты відавочны сыгнал Эўразьвязу, ЗША, дэмакратычным краінам пра тое, што рэжым гатовы ўносіць карэктывы ў сваю пазыцыю ў той палітычнай сытуацыі, якую ён сам утварыў. Гэта пацьвярджае тое, што адбываецца звычайны цынічны гандаль лёсам тых людзей, якія ўжо пацярпелі і атрымалі прысуды.


Чавусаў: Калі напачатку вясны зьявіліся зьвесткі, што беларускі лідэр зьбіраецца ў Казахстан, сярод аналітыкаў прагучала думка, што Аляксандар Рыгоравіч шукае пасярэдніка, таго, хто мог бы пасярэднічаць у гандлі з Эўропай, які беларускі бок вельмі хоча распачаць на прадмет эканамічных саступак, крэдытаў і інвэстыцый у абмен на палітычныя саступкі ў выглядзе вызваленьня палітычных вязьняў. Тое, што гэты мэсыдж прагучаў падчас візыту ў Казахстан, сьведчыць пра тое, што такі намер у Аляксандра Рыгоравіча сапраўды ёсьць. Мы бачым, што зацягнулася вынясеньне прысуду сп-ру Статкевічу. І Лукашэнка ва ўласьцівай яму зьняважлівай форме, але наўпрост выказваецца наконт памілаваньня. Гэта мэсыдж на адрас Захаду - ня ўводзьце санкцыі, а сядайце са мной за стол перамоваў, а я любых вам палітзьняволеных адпушчу за некаторыя вашы саступкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG