Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне пра малы памежны рух зь Літвой і Латвіяй пачне дзейнічаць 1 ліпеня


Пасьля 1 ліпеня пагадненьне пра памежны рух зь Літвой і Латвіяй можа ўступіць у сілу, заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.

"Тое, што я ведаю ў рамках сваёй кампэтэнцыі: зь Літвой і Латвіяй гэтыя дзеяньні (праца ў рамках пагадненьняў — Інтэрфакс) ідуць актыўна. У Польшчы гэтае пытаньне, у сілу розных акалічнасьцяў, прытарможваецца", — адзначыў Рачкоўскі.

Рачкоўскі дадаў, што гэтыя пагадненьні запатрабуюць выдаткаў на абсталяваньне дадатковых пагранпераходаў.

Кантроль магчымых парушэньняў знаходжаньня на памежных тэрыторыях, паводле словаў Рачкоўскага, будуць ажыцьцяўляць сумесныя пасты памежнікаў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Акрамя таго, будзе ажыцьцяўляцца выбарачны кантроль і весьціся прафіляктычная праца з грамадзянамі.

"Ніводны нармальны чалавек не захоча паехаць за межы тэрыторыі, таму што ён будзе пазбаўлены гэтага права (бязьвізавага перасячэньня мяжы — Інтэрфакс) назаўсёды", — перакананы Рачкоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG