Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Беларусь на "абвальную прыватызацыю" ня пойдзе


Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь управіцца з крызісам у эканоміцы. "Нас накрыла другая хваля крызісу. У першую чаргу — з прычыны росту коштаў на энэрганосьбіты", — заявіў кіраўнік дзяржавы ў сераду ў Астане, выступаючы ў Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.

"Можа, з эмісіяй перабольшылі, але ўсё ж галоўнае — скачок цэнаў на энэрганосьбіты", — заявіў Лукашэнка, гаворачы пра фінансавы крызіс.

Пра абменны курс ён заявіў: "Той курс, які ўсталюецца, такі і будзе… Учора дзесьці вызначылі яго на ўзроўні 5 тысяч за даляр, няхай адбылася дэвальвацыя. Нічога. Галоўнае — гэтым распарадзіцца як трэба".

Лукашэнка абверг думкі, што Беларусь пойдзе на масавую прыватызацыю, каб вырашыць свае эканамічныя праблемы: "На нашу думку, прыватызацыя не павінна насіць абвальнага характару".

Кіраўніцтва краіны "ня супраць прыватнай уласнасьці… але мы за прыватную ўласнасьць, якую чалавек стварае сам", цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG