Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не выключае магчымасьці вызваленьня палітвязьняў


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці вызваленьня вязьняў, якія мелі дачыненьне да падзеяў 19 сьнежня.

"Завадатараў заклікалі да адказу па законе. Да гэтага часу крычаць: "Палітвязьні! Вызваліце!". Хоць, нібыта, усіх адпусьцілі, акрамя дваіх, якія ў авангардзе ішлі. Вызвалім і тых, мабыць. Няма чаго дзяржаўныя грошы марнаваць у турме, праядаць хлеб", — заявіў Лукашэнка ў Астане, выступаючы ў Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.

Лукашэнка прапануе Захаду адмовіцца ад стэрэатыпаў

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Захаду пачаць выбудоўваць канструктыўнае ўзаемадзеяньне. Ён падкрэсьліў, што Беларусь да гэтага гатовая.

"Нас ня трэба кроіць па чужых мерках. Эўрапейцы і амэрыканцы павінны знайсьці ў сабе сілы адмовіцца ад ілжывых стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў", — заклікаў Лукашэнка.

Лукашэнка пацьвердзіў гатоўнасьць выбудоўваць дыялёг з Захадам, у прыватнасьці з Эўразьвязам, краіны якога знаходзяцца "ў рэчышчы прыярытэтаў нашай зьнешняй палітыкі".

Аднак прэзыдэнт Беларусі лічыць непрымальнымі палітычныя ўмовы, якія выстаўляюцца Захадам: "Мы імкнемся да разьвіцьця супрацоўніцтва, але нам ставяць палкі ў колы і выстаўляюць палітычныя ўмовы".

"Нам прапаноўваюць расьсекчы ўлады на кавалкі… Мы ня можам цяперашнюю сыстэму канстытуцыйнага ладу расьсекчы на кавалкі і разьмеркаваць яе паміж групамі, палітычнымі партыямі", — удакладніў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць несправядлівымі папрокі ў адсутнасьці дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі ня толькі з боку Захаду: "Раптам задэмакратызавалася кіраўніцтва Расеі. Быццам бы Лаўроў (Сяргей Лаўроў — кіраўнік МЗС Расеі) заявіў пра дэмакратыю, правы чалавека. Хто б казаў…".

Пра гэта перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG