Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАР і Турэччына папросяць Кадафі сысьці


Бамбардаваньне лібійскага гораду Тажура авіяцыяй НАТО

Бамбардаваньне лібійскага гораду Тажура авіяцыяй НАТО

Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэкаб Зума зьбіраецца на наступным тыдні наведаць Лібію, каб абмеркаваць зь лідэрам гэтай краіны Муамарам Кадафі магчымасьць спыненьня лібійскага канфлікту.

Пра гэта паведаміла сёньня паўднёваафрыканскае радыё. Паводле яго інфармацыі, ПАР і Турэччына зьбіраюцца прапанаваць Кадафі варыянты адмовы ад улады — як неабходнай умовы мірнага ўрэгуляваньня лібійскага канфлікту.

Між тым сілы НАТО заяўляюць аб актывізацыі баявых дзеяньняў супраць лібійскага рэжыму. Мінулай начы былі нанесеныя новыя ўдары па сталіцы Лібіі — Трыпалі.
XS
SM
MD
LG