Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кортнеў: «Я і мае калегі падтрымліваем гэтых людзей»


Аляксей Кортнеў
Аляксей Кортнеў
Лідэр расейскага гурту «Няшчасны выпадак» падпісаў паштоўку беларускім палітвязьням. Тэкст апублікаваны на сайце nn.by.

У розных краінах і ў розныя часы ўзьнікаюць сытуацыі, калі людзі могуць пацярпець за свае перакананьні. Але тое, як абыходзяцца зь людзьмі ў Беларусі... Я даведаўся, што гэтыя людзі ня маюць магчымасьці сустрэчы з адвакатам, што да іх не пускаюць нават сьвятара і вось гэта, вядома, ня мае ніякага тлумачэньня. Такія драконаўскія меры ня могуць ня выклікаць самага шчырага абурэньня. Я хачу сказаць, што я і мае калегі падтрымліваем гэтых людзей, якія трапілі ў заключэньне, ведаем пра тое, што зь імі адбываецца і сапраўды не атрымаецца гэта зрабіць цішком.

Давайце проста падзелімся гэтым веданьнем і словамі ў абарону і падтрымку тых, хто пацярпеў ад палітычных рэпрэсій!



Аляксей Кортнеў, музыка, лідэр гурту «Няшчасны Выпадак». Найбольш вядомыя песьні: «Песьня беспрытульніка» («Я пачаў жыцьцё ў трушчобах гарадзкіх»), «Што ты мела на ўвазе», «Калі б не было цябе». Каля 26 роляў у кіно («Дзень выбараў», «Дзень Радыё»), 3 «Залатых грамафоны», 2011. Сёлета ўзнагарода за кліп «Ішла Саша па шашы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG