Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар гандлю Валянцін Чаканаў заявіў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, што ажыятажнага попыту на харчы няма.

"Ёсьць падвышаны попыт на соль, цукар, воцат, макарону і крупы, якіх прадаюць крыху болей, чым звычайна", — заявіў Чаканаў.

Міністар таксама абверг інфармацыю пра тое, што існуе праект пастановы, якая ўводзіць дзяржаўную манаполію на імпарт.

Ён назваў такую інфармацыю выдумкай.

"Мы сёньня працуем на аднолькавых умовах з кампаніямі як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай формаў уласнасьці, якія завозяць тавары ў Беларусь", — заявіў Валянцін Чаканаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG