Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ дапамога суседзям — цяпер узамен на дэмакратыю


Эўразьвяз будзе больш шчыльна ўвязваць удзяленьне дапамогі суседнім краінам зь іх дынамікай у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў.

У сёньняшняй заяве Эўракамісіі адзначаецца, што праграмы фінансавай дапамогі ў рамках "Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва" будуць рэалізавацца з улікам такіх чыньнікаў, як наяўнасьць у краінах-рэцыпіентах сумленных выбараў, незалежных судоў і свабодбнай прэсы.

Камісія прапануе павялічыць бюджэт гэтых праграмаў на пэрыяд да 2013 году да 1 мільярда 200 мільёнаў эўра.

У Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва ўдзельнічаюць 16 краін былога СССР, Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі.
XS
SM
MD
LG